Спадарожнікавы здымак, зроблены 25 ліпеня сэрвісам Planet Labs у 8:12 раніцы паводле беларускага часу, паказвае каля 750 адзінак тэхнікі ў лягеры «Вагнэра» ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну. Менавіта туды, хутчэй за ўсё, накіроўваліся найміты прыватнай вайсковай кампаніі Яўгенія Прыгожына, пачынаючы прыкладна з 15 ліпеня 2023 году.
Наколькі дазваляе разгледзець якасьць спадарожнікавага здымка, можна сказаць, што аб’ектаў, падобных да транспартных сродкаў, усяго 754. Калі сярод іх і ёсьць цяжкая вайсковая тэхніка, то яе колькасьць мінімальная. Читать дальше...