Аўтар дакладу аб Беларусі ў Эўрапарлямэнце расказаў, як успрынялі прапанову завесьці справу на Лукашэнку ў Гаазе
Дакладчык Эўрапарлямэнту па Беларусі літоўскі эўрадэпутат Пятрас Аўштравічус у інтэрвію Свабодзе патлумачыў, чым была выкліканая рэзалюцыя ад 13 верасьня з заклікам да Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі.