Антон Смольскі стаў 14-м у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка IBU
Беларус адстаў ад лідара гонкі на 2 хв. 40 сек.
Беларускі біятланіст Антон Смольскі стаў 14-м у скарочанай індывідуальнай гонцы на трэцім этапе Кубка IBU, які праходзіць у Аўстрыі. Беларус адстаў ад лідара гонкі на 2 хв. 40 сек. Лепшы час паказаў украінец Сяргей Сямёнаў. Другая пазіцыя дасталася немцу Лукасу Фратцшару. Замкнуў тройку нарвежац Ларс Хэльзе Біркеланд.
Эліс Бакай – найлепшы гулец „Шахцёра” па версіі балельшчыкаў
Па выніках галасавання заўзятараў салігорскага „Шахцёра”, найлепшым гульцом каманды ў сезоне-2019 стаў 32-гадовы албанскі паўабаронца Эліс Бакай. Бакай набраў 32% галасоў і апярэдзіў нападніка Мікалая Януша (20%) і славацкага паўабаронцу Юліуса Сзоке (12%), – паведамляе афіцыйная група футбольнага клуба „Шахцёр” Укантакце.
Футбалісты бразільскага „Фламенга” сталі першымі фіналістамі клубнага чэмпіянату свету
Футбалісты бразільскага „Фламенга” з Рыа-дэ-Жанейра сталі першымі фіналістамі клубнага чэмпіянату свету, які праходзіць у катарскай Досе. У паўфінальным паядынку уладальнік паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс атрымаў валявую вікторыю над трыумфатарам азіяцкай Лігі чэмпіёнаў прадстаўніком Саудаўскай Аравіі клубам „Аль-Хіляль” з Эр-Рыяда – 3:1. Супернік „Фламенга” па фінале вызначыцца пасля другога паўфіналу. У ім пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў англійскі „Ліверпуль” сустрэнецца з мексіканскім „Мантэррэем”.
Уладзімір Пігулеўскі: Шкурын застанецца ў „Энергетыку” як мінімум да лета
Дырэктар „Энергетыка”-БДУ Уладзімір Пігулеўскі, які першым з беларускіх клубаў выйшаў з адпачынку, заявіў, што галоўны бамбардзір мінулага сезону Ілля Шкурын застанецца ў камандзе, па меншай меры, да лета 2020 года.
„Шкурын нікуды не імкнецца. Ён хоча развівацца ў „Энергетыку”, падняць свой функцыянальны ўзровень і тэхнічны складнік. На першы круг ён дакладна застанецца ў камандзе, а далей – паглядзім”, – паведаміў Пігулеўскі.