«Зьнешні эканамічны цуд». Дарадца Ціханоўскай тлумачыць, што трымае беларускую эканоміку на плаве
Больш за тыдзень у складзе дэлегацыі Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША знаходзіцца і яе дарадца ў пытаньнях эканамічных рэформаў Алесь Аляхновіч. У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў пра эканамічную стратэгію каманды Ціханоўскай падчас амэрыканскіх сустрэчаў і стан беларускай эканомікі.