Амаль 127 тыс. дэпазітаў для шматдзетных адкрыта па праграме "Сямейны капітал"
На пачатак чэрвеня адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 44,3 тыс. - на суму Br1,08 млрд. Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу пажадалі 71 411 заяўнікаў. Пераважная большасць з іх накіруе грошы на паляпшэнне жыллёвых умоў, на медпаслугі патраціцца 7231 заяўнік, на адукацыю - 4708, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.