Перакладчык набэлянта Юна Фосэ на беларускую: «Ён уводзіць чытача ў стан эстэтычнага ачмурэньня і трансу»
«Нобэлеўскую прэмію нарвэжцу Юну Фосэ прарочылі ўжо даўно. А яшчэ даўней я стаў чытаць гэтага аўтара, калі вырашыў падвучыць нарвэскую мову», — піша Ян Максімюк, які перакладаў творы сёлетняга нобэлеўскага ляўрэата ў літаратуры Юна Фосэ на беларускую мову.