Лукашэнка наведвае Брэсцкую вобласць
Кіраўніка дзяржавы чакаюць на адным з вучэбных аб'ектаў Міністэрства абароны. Галоўнакамандуючаму прадэманструюць варыянт інжынернага абсталявання вузла супраціўлення ўмацаванага раёна і пакажуць, як тут арганізаваны заняткі для аднаго з армейскіх падраздзяленняў.