Хірургі адначасова працавалі цырульнікамі. Як развівалася медыцына на Беларусі
Мы працягваем цыкл публікацый аб побытавай гісторыі беларусаў. Сёння раскажам пра тое, як лячыліся нашы продкі і як развівалася медыцынская адукацыя на беларускіх землях. Ці лячылі зубы? Як абыходзіліся з пераломамі? Што да інтымнага здароўя? Ці былі сітуацыі, падобныя да пандэміі каранавіруса? Пра гэта і не толькі распавядзём у сённяшнім займальным тэксце.